З чэрвеня на сядзiбе Алеся Лася традыцыйна будуць праводзіцца майтар-клясы на розныя творчыя тэмы. Першая сустрэча адбудзецца 14 чэрвеня. Яна пройдзе ў фармаце лекцыі і будзе прысвечана тэматыцы народнай музыкі.
Можна будзе даведацца пра гісторыю беларускіх народных інструментаў і пачуць, як яны гучаць. Сустрэча пачнецца а 12-й.
Сустрэча пройдзе ў фармаце пікніка (навес, вогнішча, ваду і прыроду прапануе гаспадар сядзібы). Прадукты для пікніка кожны прывозіць з сабой.
Кошт для кожнага з удзельнікаў складае 60000 р.
“Хутар Дудара” знаходзіцца у сарака кіламетрах ад Менска ў бок Вільні. Хутар быў пабудаваны яшчэ ў 1924 сярод іглічных лясоў на беразе ракі Яршовка. Туды Вас прывядзе Старавіленскі тракт, пракладзены ў XV стагоддзі князем Вітаўтам.
Сёння на «Хутары Дудара» створаны выдатныя ўмовы для таго, каб яго наведвальнікі і госці маглі атрымаць задавальненне ад зносін з прыродай, даведацца шмат цікавага пра традыцыі і гісторыі беларускага краю.