«Брэсцкае піва» падало заяву аб прызнанні прадпрыемства банкрутам, піша «Вячэрні Брэст».
Пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Брэсцкае піва» прыняў рашэнне аб немэтазгоднасці дасудовага аздараўлення прадпрыемства. У сувязі з гэтым у эканамічны суд вобласці пададзена заява аб прызнанні даўжніка — ААТ «Брэсцкае піва» — эканамiчна неплацжаздольным (банкрутам).
Як гаворыцца ў заяве, аб прынятым рашэнні апавешчаны працоўны калектыў. На сходзе абраны прадстаўнік для ўдзелу ў судовым працэсе па справе. Дакладную дату разгляду заявы ў судзе прызначаць у бліжэйшы час. У дакуменце гаворыцца, што цягам апошніх гадоў прадпрыемства працуе са стратамі, неплацежаздольнасць прыняла ўстойлівы характар, грашовыя паступленні не дазваляюць выконваць своечасова плацежныя абавязацельствы. Маёмасці ААТ недастаткова для пагашэння крэдыторскай запазычанасці без прыпынку вытворчай дзейнасці. На 1 красавіка 2014 сума запазычанасці перад крэдыторамі складала больш за 91 мільярды рублёў. Сума запазычанасці па аплаце працы — каля мільярда рублёў. Колькасць працуючых на 1 мая гэтага года ў ААТ «Брэсцкае піва» — 387 чалавек.