«Разумны» футбольны мяч з функцыяй персанальнага трэнера

Рэчы, што вакол нас у паўсядзённым жыцці, усё часцей маюць доступ у інтэрнэт і сінхранізацыю з мабільнымі прыладамі. Кіруючыся гэтым кампанія Adidas вырашыла стварыць футбольны мяч, які па сутнасці адкрывае цэлы кірунак у развіцці спартовага інвентара.

Adidas miCoach SmartBall абсталяваны гіраскопам і мноствам датчыкаў, здольных адсочваць сілу ўдару, хуткасць мяча, яго кручэння, траекторыю палёту, а таксама кропку судотыку з нагой спартоўцы. У сярэдзіне ў спартыўнай прылады ўбудаваны невялікі акумулятар і перадатчык сігналу Bluetooth 4.0, дзякуючы чаму ўсе дадзеныя ў рэжыме рэальнага часу адпраўляюцца на мабільную прыладу ці планшэт (пакуль толькі Apple).cylw1TsqOvSESYVn3V4C1w

Пры дапамозе адмысловага прыкладання можна весці статыстыку, выбіраць розныя рэжымы трэніровак, адпрацоўваць асаблівыя ўдары, вывучаць памылкі, а таксама дзяліцца вынікамі сваіх дасягненняў у сацсетках. Зараджаецца мяч спецыяльнай бесправадной док-станцыяй, якая прадаецца ў камплекце.

Вага і аб’ём Adidas miCoach SmartBall адпавядаюць памеру 5 (даўжыня акружнасці 68-70 см пры вазе не больш за 450 г), складаецца з 32 панэляў з тэрмаапрацоўкай швоў. Прадавацца мяч будзе ў фірмовых крамах Adidas і Apple.

Кошт такой забавы, указаны на сайце Adidas — € 299.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика