«Брэсцкае піва» – банкрут

1«Брэсцкае піва» падало заяву аб прызнанні прадпрыемства банкрутам, піша “Вячэрні Брэст”.

Пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Брэсцкае піва» прыняў рашэнне аб немэтазгоднасці дасудовага аздараўлення прадпрыемства. У сувязі з гэтым у эканамічны суд вобласці пададзена заява аб прызнанні даўжніка – ААТ «Брэсцкае піва» – эканамiчна неплацжаздольным (банкрутам).

Як гаворыцца ў заяве, аб прынятым рашэнні апавешчаны працоўны калектыў. На сходзе абраны прадстаўнік для ўдзелу ў судовым працэсе па справе. Дакладную дату разгляду заявы ў судзе прызначаць у бліжэйшы час. У дакуменце гаворыцца, што цягам апошніх гадоў прадпрыемства працуе са стратамі, неплацежаздольнасць прыняла ўстойлівы характар​​, грашовыя паступленні не дазваляюць выконваць своечасова плацежныя абавязацельствы. Маёмасці ААТ недастаткова для пагашэння крэдыторскай запазычанасці без прыпынку вытворчай дзейнасці. На 1 красавіка 2014 сума запазычанасці перад крэдыторамі складала больш за 91 мільярды рублёў. Сума запазычанасці па аплаце працы – каля мільярда рублёў. Колькасць працуючых на 1 мая гэтага года ў ААТ «Брэсцкае піва» – 387 чалавек.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика