Жыхар Баранавічаў папрасіў выдаць яму медыцынскую даведку па-беларуску. Які адказ яму далі?

Жыхар Баранавічаў Віктар Мязяк звярнуўся ў гарадскую цэнтральную паліклініку з просьбай выдаць медыцынскую даведку па-беларуску.

Начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі адказаў яму, што міністэрскай пастановай зацверджаная форма даведкі. Перакласці яе на беларускую мову паліклініка не можа, бо гэта «змена формы дакумента». А такога права медыкі, маўляў, не маюць.

«Гэта адказ Марзалюку», — каментуе Віктар Мязяк.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

m.nn.by

Закрепите на Pinterest

Exit mobile version