Запрашаем на Купалле (з 20 на 21 чэрвеня)

kupalleНабліжаецца «ноч цудаў» — свята Купалле. Удзельнікі краязнаўчай арганізацыі «Талака» працягваюць падтрымліваць традыцыі нашых продкаў і прапануюць гамельчукам правесці незабыўную купальскую ноч.

Падрабязныя ўмовы — ТУТ. Мерапрыемства плануецца з вечара 20 па раніцу 21 чэрвеня на беразе ракі Сож, у вёсцы Хальч.

Няма такога беларуса, які б не чуў пра свята Купалле. Але далёка не кожны прымаў у ім удзел, а тым больш можа расказаць гісторыю ягонага паходжання. Купалле святкуюць падчас летняга сонцастаяння.

“На Купалу, кажуць, сонца грае, і ўсе стараюцца гэта пабачыць. Засляпляе вочы, грае усякімі узорамі: і сінія, і жоўтыя, і малінавыя. І такое вялікае робіцца, а пасля разважыцца і скача, і зноў такія колеры ўсякія, і доўга, пакуль не падыйддзе мо метраў два, так грае, усякія колеры, як у радугі. Гавораць, што не усім дадзена пабачыць. Як чалавек шчаслівы, той яго пабачыць, а як так, то й не пабачыць”.

Падобныя сакрамэнты маюцца амаль ва ўсіх народаў Еўропы. На тэрыторыі Беларусі яны захавалася амаль у першапачатковым выглядзе да пачатку 20-га стагоддзя. Але і сёння гэтае свята — адно з самых вядомых на Беларусі. У свяце выконваецца пэўная паслядоўнасць абрадаў. Яны ўключаюць песні, танцы, купанне ў рацэ, скачкі праз вогнішча, спаленне ведзьмы, гульні, пусканне вянкоў на ваду, варожбы — словам, тыя рэчы, якія не заменіш дасягненнямі тэхналогій. Доўгачаканы пошук папараць-кветкі па-ранейшаму вабіць людзей, якія хоць бы на вечар хочуць паверыць у цуды. Гэтая ноч падобна навагодняй. Людзі верылі ў яе магічную сілу і будавалі планы на будучыню. Хіба сёння дзяўчыны могуць утрымацца паваражыць на наканаванага? У гэтую ноч магчыма ўсё: і ажывелыя дрэвы, і цені, якія гуляюць самастойна, і невытлумачальныя з’явы. А яшчэ — шмат цікавых нечаканасцяў.

 

Кантактныя тэлефоны:
+375293074981 (Марыся)
+375293432217 (Зміцер)

 

Уласная інфармацыя ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика