У Рэчыцы п’яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя

У Рэчыцы п’яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя    У Рэчыцы п’яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя


Наезд на пешаходаў адбыўся позна вечарам — каля 23.00 — 19 сакавіка на вуліцы Савецкай у Рэчыцы.
«Крайслер-Пасіфіка» ехаў па вуліцы Савецкай з боку Камсамольскай у кірунку Фрунзэ. Кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, не даў рады кіраванню, аўтамабіль выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў пешаходаў, якія знаходзіліся каля прыпыначнага пункта.
Загінулі трое мужчын, пакуль устаноўлена асоба толькі аднаго з іх — яму было 26 гадоў. Атрымалі траўмы і шпіталізаваны двое маладых людзей — 19 — і 20-гадовыя хлопцы.

31e151e771d73f235310b92a5962211f w600 h400 q95img 0216img 0218 18d695a139ba5027177197a7fa1e50ab1 w600 h400 q95b1f22219e6ff50597b60722b1b1dd23c w600 h400 q95
Як мяркуецца, кіроўца «Крайслера» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
У рэгіянальным паблік «Укантакце» жыхары Рэчыцы абмяркоўваюць, што кіроўца і пасажыры «спрабавалі збегчы з месца ДТЗ, затрыманыя».
«Кіроўца і пасажыры аўто былі ў стане алкагольнага ап’янення. Аўтамабіль рухаўся па Савецкай з хуткасцю 170—180 км/г! Збіў людзей на пешаходным пераходзе перад прыпынкам! Заляцеў на тратуар, знёс прыпынак, на якім знаходзіліся людзі і зрэзаў палову кіёска!»
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, заведзена крымінальная справа за парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек. Падазраваны — жыхар Рэчыцы, 1986 года нараджэння.
«Кіроўца аўтамабіля і двое яго пасажыраў дзякуючы актыўнай грамадзянскай пазіцыі відавочцаў былі затрыманыя і накіраваныя на медыцынскае абследаванне. Па папярэднім заключэнні экспертаў усе трое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення»,

— паведаміла прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары.

auto.tut.by

Поддержать «Спасём Страну»

bitcoin:

bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy

размещение и прочие услуги : [email protected]

donate.stream

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика