У Рэчыцы п’яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя У Рэчыцы п’яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя
Наезд на пешаходаў адбыўся позна вечарам — каля 23.00 — 19 сакавіка на вуліцы Савецкай у Рэчыцы.
«Крайслер-Пасіфіка» ехаў па вуліцы Савецкай з боку Камсамольскай у кірунку Фрунзэ. Кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, не даў рады кіраванню, аўтамабіль выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў пешаходаў, якія знаходзіліся каля прыпыначнага пункта.
Загінулі трое мужчын, пакуль устаноўлена асоба толькі аднаго з іх — яму было 26 гадоў. Атрымалі траўмы і шпіталізаваны двое маладых людзей — 19 — і 20-гадовыя хлопцы.
Як мяркуецца, кіроўца «Крайслера» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
У рэгіянальным паблік «Укантакце» жыхары Рэчыцы абмяркоўваюць, што кіроўца і пасажыры «спрабавалі збегчы з месца ДТЗ, затрыманыя».
«Кіроўца і пасажыры аўто былі ў стане алкагольнага ап’янення. Аўтамабіль рухаўся па Савецкай з хуткасцю 170—180 км/г! Збіў людзей на пешаходным пераходзе перад прыпынкам! Заляцеў на тратуар, знёс прыпынак, на якім знаходзіліся людзі і зрэзаў палову кіёска!»
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, заведзена крымінальная справа за парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек. Падазраваны — жыхар Рэчыцы, 1986 года нараджэння.
«Кіроўца аўтамабіля і двое яго пасажыраў дзякуючы актыўнай грамадзянскай пазіцыі відавочцаў былі затрыманыя і накіраваныя на медыцынскае абследаванне. Па папярэднім заключэнні экспертаў усе трое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення»,
— паведаміла прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары.
Поддержать «Спасём Страну»
bitcoin:
bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy
размещение и прочие услуги : admin@spasemstranu.com