У калінінградскіх аддзяленнях «Пошты Расіі» пачалі прадаваць алкаголь, паведамляе партал klops.ru. Дзяржпрадпрыемства не пакідае сваю асноўную дзейнасць і падкрэслівае, што яго першачарговая задача — прыём і адпраўка лістоў. Аднак, «каб праца стала рэнтабельнай, неабходна развіваць гандаль таварамі народнага спажывання».
«У цяперашні час затраты на аказанне паштовых паслуг нашмат перавышаюць даходы ад іх аказання. Пры гэтым прадпрыемства не з’яўляецца бюджэтнай установай і вымушана папаўняць страты ад аказання ўніверсальных паштовых паслуг за кошт развіцця рознічнага гандлю і фінансавых паслуг», — так растлумачылі ў прэс—службе калінінградскага філіяла «Пошты Расіі».
У «Пошты Расеі» маецца ліцэнзія, выдадзеная ў канцы 2013 года Міністэрствам па прамысловай палітыцы Расіі. У 66 паштовых аддзяленнях толькі ў рэгіёне пачалі прадаваць алкагольную прадукцыю, у 99 — толькі піва.