Расейскія заўзятары, якія прыехалі ў Менск на адкрыццё чэмпіянату свету па хакеі, вывесілі на агароджы амбасады Грузіі ў Беларусі некалькі расейскіх сцягоў, перадае «Газета.Ru».
Як паведамляюць сведкі, заўзятары знаходзіліся ў нецвярозым стане. Афіцыйнай рэакцыі ад супрацоўнікаў амбасады пакуль не было, бо 9 траўня ў ведамстве выходны, растлумачыў карэспандэнт.
Між тым супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ахоўваюць грузінскую дыпламатычную місію, палічылі , што расейцы нічога сур’ёзна не парушаюць, і не сталі перашкаджаць вывешваць сцягі. Тым не менш праваахоўнікі не далі зняць з флагштока грузінскі сцяг.
Раней паведамлялася, што расейскіх хакейных заўзятараў не пусцілі на святочнае шэсце ў гонар святкавання Дня Перамогі ў Мінску.