Філіял Веткаўскага музея запрашае адзначыць Міжнародны дзень музеяў

9A9ykNNmw3wШтогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У 2014 годзе філіял Веткаўскага музея ў Гомелі адсвяткуе гэтую падзею праграмай “Як пушчу стралу…”.

Вас чакае:

12:00 – 23:00 – адкрыццё і экспанаванне ART-праекта “ВОКНЫ” (фотаработы гомельскага фатографа Алега Белавусава).

15:00 – 16:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці (“Карагодная пляцоўка”).

15:00 – 19:00 – праца рамесніцкай пляцоўкі: ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве, лазапляценне.

15:0019:00 – выстава-продаж клуба майстроў-рамеснікаў “Чароўныя падарункі”.

16:00 – 18:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці.

18:00 – 19:00 – майстар-клас па народных бытавых танцах з удзелам гарманіста Віктара Шыпкова з в. Маркавічы Гомельскага раёна.

20:00 – адкрыццё канцэртнай праграмы “Як пушчу Стралу…”.

20:15 – выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (акустычная праграма).

20:45 – выступ фолк-фэнтэзі-гурта “Млын Сонца”.

21:30 – выступ acoustic-ethno-rock-jazz-гурта “BIFOLK”.

22:15 – выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (электронная праграма).

22:45 – выступ тэатра агню “Atesh”.

23:00 – закрыццё праграмы “Як пушчу Стралу…” прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў.

Акрамя таго, з 10.00 да 23.00 будуць працаваць экспазіцыі філіяла Веткаўскага музея (“Дорога длиною в 400 лет”, “Не предать забвению…”, “Хлеб: шляхам жыцця”, “Жывое рамяство” + “рЭвалюцыя неглюбскага ручніка”) і клуб “Параскева”. УВАГА! Кожны, хто праглядзіць экспазіцыі, сам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.

Чакаем вас 18 мая ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля за саборам Пятра і Паўла).

dzen muzejau 2014

vetka-museum.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика