У інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне Белсат

Кампанія салідарнасці з «Белсатам» у інтэрнэце

 

 

Карыстальнікі інтэрнэту просяць прэзідэнта Польшчы захаваць тэлеканал «Белсат».

Зварот да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды зʼявіўся на сайце Change.org.

«Мы, гледачы «Белсата», звяртаемся да ўлады і польскага народу з просьбай захаваць тэлеканал «Белсат» у цяперашнім выглядзе, у адпаведнасці з лозунгам, які яднаў нашы народы на працягу шмат якіх стагоддзяў: «За вашу і нашу свабоду!» – гаворыцца ў петыцыі.

Падпісаць яе можна па спасылцы (+ тэкст петыцыі цалкам).

#белсатжывi

Некалькі дзён таму ў інтэрнэце распачалася кампанія салідарнасці з «Белсатам». Пад гэштэгам #белсатжывi карыстальнікі сацыяльных сетак распавядаюць, чым канал важны для іх.

 

belsat.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика