Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, адкрытае судовае пасяджэнне прайшло ў будынку абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
У першы раз 33-гадовую жыхарку Гродна затрымалі 14 ліпеня 2013 года пасля ўчынення ёю ДТЗ на перакрыжаванні Белуша — Кляцкова ў абласным цэнтры. Утрыманне алкаголю ў арганізме парушальніцы склала 2,2 праміле. Яна была пазбаўлена вадзіцельскага пасведчання і прыгаворана да штрафу.
8 лютага гэтага года пасля сумеснага распіцця спіртных напояў у аўтамабілі са сваім сябрам жанчына зноў вырашыла сесці за руль. Паводле яе слоў, яна проста хацела пераставіць машыну з аднаго месца стаянкі на іншае. Нарад супрацоўнікаў міліцыі, які праязджаў міма, звярнуў увагу на дзіўныя паводзіны вадзіцеля «Опеля». Калі яны падышлі да яе, адразу зразумелі, што жанчына п’яная. Міліцыянеры паведамілі пра гэты факт у дзяжурную часць ДАІ, на месца прыбылі інспектары.
Як высветлілася пазней, уласніцай аўтамабіля з’яўлялася знаёмая парушальніцы. На судовым пасяджэнні яна таксама давала паказанні і ўсяляк падтрымлівала абвінавачваную, прасіла прызначыць ёй больш мяккае пакаранне.
Вывучыўшы ўсе матэрыялы крымінальнай справы, суд прыгаварыў падсудную да паўтара года папраўчых работ і ўтрымання 20% заработнай платы штомесяц. Яна таксама пазбаўлена права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, на пяць гадоў. Аўтамабіль «Опель» канфіскаваны ў даход дзяржавы.