У Гомелі мантуюць новае кола агляду пад кіраўніцтвам італьянскіх інжынераў

Чуткі пра тое, што ў Гомелі з’явіцца новае кола агляду, хадзілі даўно. Бо магчымасці атрымліваць асалоду ад выглядаў горада з вышыні птушынага палёту гамельчукі пазбавіліся яшчэ ў 2007 годзе, калі пасля 30-гадовай эксплуатацыі ад граху падалей быў дэмантаваны стары атракцыён. Потым быў доўгі і малавыніковы пошук спонсараў — і вось у той самы момант, калі многія ўжо махнулі рукой і перасталі верыць у цуд, ён адбыўся. Мантаж ў самым разгары. Сёння на новым коле з’явіліся кабінкі. Адкрыццё доўгачаканага атракцыёну запланавана на 3 ліпеня.

Кола агляду вышынёй 30 метраў выраблена ў Італіі адным з сусветных вытворцаў гэтых атракцыёнаў. Мантуюць яго нашы работнікі пад пільным кіраўніцтвам італьянскіх інжынераў.kola_onliner

У парку пакуль не вызначыліся, з якой хуткасцю будзе круціцца новае кола і колькі часу будуць знаходзіцца на вышыні адпачывальнікі. Пры вырашэнні гэтых пытанняў будуць улічвацца і пажаданні гараджан. Затое ўжо вядомы кошт квітка. Ён складзе 20 тысяч рублёў, піша onliner.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика