У Дзень Перамогі ў Гомелі аўтамабіль з расейскімі нумарамі размалявалі вандалы

Мясцовыя вандалы распісалі аўтамабіль з расейскімі нумарамі “віншаваннямі”.

У ноч з 8-га на 9-е мая ў Гомелі па вуліцы Галавацкага невядомыя распісалі некалькі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі “віншаваннямі” да Дня Перамогі.

gi 4939 23260 big

На адной з машын на капоце была намаляваная стылізацыя пад расейскі герб у выглядзе двухгаловай птушкі, на другой – віншаванне “З Днём Перамогі!”. Ці былі ўпрыгожаныя расейскія аўтамабілі георгіеўскімі стужачкамі, чытач не паведамляе.

gi 4939 23261 big

Пра падобны выпадак раней паведамлялі літоўскія СМІ. У Каўнасе на аўтамабілі з георгіеўскай стужкай надрапалі “Крым наш”. Георгіеўская стужачка пасля акупацыі Расеяй Крыма стала сімвалам імперскіх амбіцый суседняй краіны. Нават беларускія ўлады пайшлі на фактычную забарону георгіеўскай стужкі і паўсюдна замяняюць яе чырвона-зялёную, аднак многія расейскія турысты дэманстратыўна выкарыстоўваюць гэтую стужку і мацуюць яе на аўто падчас падарожжаў.

 

ПаводлеХартыі’97

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика