У Дзень Перамогі ў Гомелі аўтамабіль з расейскімі нумарамі размалявалі вандалы

Мясцовыя вандалы распісалі аўтамабіль з расейскімі нумарамі «віншаваннямі».

У ноч з 8-га на 9-е мая ў Гомелі па вуліцы Галавацкага невядомыя распісалі некалькі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі «віншаваннямі» да Дня Перамогі.

Gi 4939 23260 big

На адной з машын на капоце была намаляваная стылізацыя пад расейскі герб у выглядзе двухгаловай птушкі, на другой — віншаванне «З Днём Перамогі!». Ці былі ўпрыгожаныя расейскія аўтамабілі георгіеўскімі стужачкамі, чытач не паведамляе.

Gi 4939 23261 big

Пра падобны выпадак раней паведамлялі літоўскія СМІ. У Каўнасе на аўтамабілі з георгіеўскай стужкай надрапалі «Крым наш». Георгіеўская стужачка пасля акупацыі Расеяй Крыма стала сімвалам імперскіх амбіцый суседняй краіны. Нават беларускія ўлады пайшлі на фактычную забарону георгіеўскай стужкі і паўсюдна замяняюць яе чырвона-зялёную, аднак многія расейскія турысты дэманстратыўна выкарыстоўваюць гэтую стужку і мацуюць яе на аўто падчас падарожжаў.

 

Паводле «Хартыі’97«

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest