У Астравецкім раёне масава забіваюць свіней з-за пагрозы афрыканскай чумы?

Аб гэтым распавядаюць жыхары вёскі Вялікая Страча. Яны кажуць, што 11 чэрвеня ў адным з падсобных гаспадарак памерла свіння. Па словах жыхароў, спецыялісты ветэрынарнай службы сказалі, што ад афрыканскай чумы.

Жыхары вёскі Вялікая Страча таксама распавялі, што сёння, 13 чэрвеня, у населеным пункце была «нейкая камісія, спецыялісты», якія і парэкамендавалі забіць усіх свіней у вёсцы. Але ўстанову, з якой у вёску наведваліся спеціялісты, дакладна назваць не могуць. Сцвярджаюць, што ветэрынарныя лекары.

Зараз мясцовыя жыхары, па іх словах, масава колюць свіней, а іх у кожным двары па дзве, па чатыры асобіны. Некаторыя выклікаюць сваякоў з іншых раёнаў, каб дапамаглі справіцца.

Галоўны ветэрынарны ўрач Астравецкага раёна Уладзімір Карповіч сказаў, што дыягназ «афрыканская чума свіней» у раёне не пацверджаны. Калі і колюць у вёсцы свіней, то гэта — здаровыя жывёлы. Інфармацыі аб тым, што ў Вялікую Страчу павінна выехаць камісія, у яго няма.

У Гродзенскім абласным упраўленні ветэрынарыі таксама сказалі, што інфармацыя аб афрыканскай чуме свіней у Астравецкім раёне ва ўпраўленне не паступала.

Паводле kraj.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика