У 2015 годзе царкве ў вёсцы Чарацянка, што пад Гомелем, спаўняецца 150. Ці дажыве?..

Са слоў мясцовых бабуль, раней на месцы сённяшняй царквы стаяла драўляная праваслаўная. Потым царква стала ўніяцкай.

 

 

Час ішоў і пасля захопу зямель ВКЛ Масковіяй царква вярнулася да старой канфесіі — праваслаўя, але ўжо з маскоўскім ухілам…. Бог ёсць, і ён з усімі людзьмі. Новая ўлада пабудавала новую царкву замест спарахнелай, драўлянай: з цэглы, на стагоддзі.

Царква перажыла ўсе завірухі і віры гісторыі, але, магчыма, не перажыве наш час – пацёк дах, патрэскаўся мур, павывальваліся вокны: як-ніяк ужо больш за паўстагоддзя без рамонта. А рамонт патрэбен, толькі бяда – няма грошаў.
У вёсцы амаль 600 жыхароў, а грошаў няма, ды і мясцовае прадпрыемства не з бедных, але ж усё роўна на царкву грошаў няма — на розныя мерапрыемствы ёсць, на царкву — не. Няўжо людзі думаюць, што калі царква паваліцца, вёска застанецца?..

 

 

 

 

А ўлада? Што, уладу не цікавіць вера праваслаўная? Ці царква, якая па сваей архітэктуры не мае роўных ва ўсім Гомельскім раёне — гэта амаль адзіны помнік архітэктуры 19 стагоддзя, які застаўся некрануты і не перабудоўваўся цалкам у савецкія часы пад канюшню ці гумно. Ва улады няма грошаў… таму царква павінна згінуць, як сотні цэркваў па ўсей Гомельшчыне?

 

 

Хто дапаможа выратаваць царкву? Хто верыць у Бога, той не дапусціць, каб царква згінула, і прыкладзе ўсе намаганні, каб сабраць сродкі на яе рамонт.

Есць такія людзі – мясцовыя вернікі. Іх каля 20 чалавек ды святар з прыходу, у якога у падпарадкаванні 2 царквы — у Гадзічаве і Чарацянцы. І… жыхары Гомеля з розных арганізацый і ініцыятыў (у тым ліку і «Хопіць піць – трэба жыць»), у бліжэйшых планах якіх правесці інфармацыйна-культурніцкі летнік у Чарацянцы, каб нагадаць жыхарам Чарацянкі і суседніх вёсак аб «гаротным» стане царквы, аб тым, што калі кожны жыхар сельсавета, які ўжывае алкаголь, замест набыцця бутэлькі гарэлкі (50 тысяч) грошы пералічыць на рахунак царквы, то праблема з рамонтам царквы будзе вырашана. Таксама ў планы актывістаў уваходзіць інфармацыйная кампанія, накіраваная на збор сродкаў праз СМІ і звароты да прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і прыватнага бізнесу Гомельшчыны.

Выратаваць царкву ад знішчэння можаце і ВЫ —  пералічыце на рахунак трохі сродкаў:

 

 

 

Выратуецца царква — выратуецца і вёска.

Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для «ТВ»

 


Поблагодарить вы можете нас с помощью bitcoin кошелек: 
12egPZnihAbjVQtZkY9qyktrEPC79KFwty
admin@spasemstranu.com
размещение/удаление и прочие услуги

Закрепите на Pinterest

Exit mobile version