Стартуе “Акадэмія першых-2014”

Мэтай Акадэміі Першых 2014 – зьяўляецца падрыхтоўка моладзевых актывістаў да больш эфэктыўнай пабудове інстытутаў моладзевай грамадзянскай супольнасьці і кіраваньня іх дзейнасьцю.

Адукацыйны курс АП-2014 складаецца з 5 сэмінараў для адабраных удзельнікаў курса, сэрыі публічных адукацыйных мерапрыемстваў, хатніх заданьняў і рэалізацыі навучальных праектаў.

Удзельнікі Курса пройдуць усе этапы плянаваньня і рэалізацыі праектаў, навучацца фармуляваць мэты і фармаваць каманду, пазнаёмяцца з моладзевай палітыкай Беларусі і Эўропы, будуць мець магчымасьць уплываць на тэматыку і прымаць удзел у арганізацыі публічных мерапрыемстваў РАДА.

Да выкладаньня ў курсе запрошаныя экспэрты зь Беларусі і Швэцыі. Поўны цыкл адукацыйнага курса пройдзе ў пэрыяд з траўня па сьнежань 2014 году.

Па выніках завяршэньня Курса ўдзельнікі, якія пасьпяхова асвоілі праграму, будуць узнагароджаныя сэртыфікатамі “Акадэміі Першых – 2014” і запрошаныя на выпускны бал.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 31 году, прадстаўнікі беларускіх моладзевых грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў. Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам сяброўскіх арганізацый РАДА.

Каб прыняць удзел у курсе, неабходна даслаць запоўненую анкету-заяўку і рэкамэндацыю ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ініцыятывы на электронны адрас: [email protected]

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2014 году.

Што мы ведаем пра сьмяротнае пакараньне?

Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні можна будзе атрымаць падчас двухдзённага трэнінгу для журналістаў 12-13 красавіка. Пачатак а 12 гадзіне.

Удзел у трэнінгу возьмуць былыя зьняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых аб’яднаньняў, былыя адвакаты, а таксама журналісты з імем і досьведам працы ў тэме. У праграме трэнінгу заплянаваная навучальная гульня “Суд прысяжных”.

Для рэгістрацыі на трэнінг неабходна даслаць на электронны адрас: [email protected] сваё імя, прозьвішча, тэлефон і назву выданьня, зь якім Вы супрацоўнічаеце.

Па ўсіх пытаньнях дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(029) 138-57-96.

Паводле baj.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика