У Данецкай вобласці дабраахвотнікаў штурмавалі п’яныя сепаратысты, прыкрываліся жанчынамі

64d35ad8b73e7626e78a212cff2b3513Сёння сепаратысты штурмавалі базу дабравахвотніцкага батальёна тэрытарыяльнай абароны «Данбас», што месціцца непадалёк ад Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік батальёна Сямён Сяменчанка.

Паводле яго слоў, учора сіламі батальёна была забяспечана бяспека мітынгу ў Чырвонаармейскім раёне Данецкай вобласці, а сёння з раніцы да базы падраздзялення сталі сцягвацца сепаратысты.

Сяменчанка распавёў, што ўзброеныя сепаратысты затуляліся жанчынамі. Сярод сепаратыстаў, па словах Сяменчанкі, было шмат п’яных. Дабраахвотнікам давялося ўступаць з імі ў канфлікт і зрабіць некалькі стрэлаў у паветра.

Усяго было зроблена каля 4 спроб штурму. «Людзі сябе паводзілі неадэкватна. Была выкліканая «круцёлка» і забяспечана падтрымка падраздзялення», – сказаў Сяменчанка.

Зараз добраахвотнікаў блакуе «Беркут» з Днепрапятроўскай вобласці. Законнасць дзеянняў дабраахвотнікаў правярае пракуратура. Сяменчанка лічыць, што цяпер у Данецкай вобласці праходзіць «мяцеж пры падтрымцы ўлад». Сёння каля 20 чалавек узялі штурмам гарадскі аддзел міліцыі ў Чырвонаармейску. Вызваліць дадзенае памяшканне, на думку Сяменчанкі, можна «з мінімальнымі дзеяннямі», але ніхто гэтага не робіць. «Улада толькі перашкаджае тым, хто спрабуе нешта зрабіць», – кажа ён.

“Новости Донбасса”

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика