Самалёт сеў на востраве Балі з-за пагрозы захопу п’яным пасажырам

76759Пасажырскі самалёт авіякампаніі Virgin Blue, які, паводле папярэдніх дадзеных, быў захоплены, здзейсніў тэрміновую пасадку на інданезійскім востраве Балі, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка інданэзійскіх ВВС.

Пазней агенцтва са спасылкай на інданезійскі тэлеканал Metro TV удакладніла, што лайнер здзейсніў тэрміновую пасадку з-за спробы захопу. П’яны пасажыр паспрабаваў уварвацца ў кабіну пілота, з-за чаго экіпаж уключыў апавяшчэнне аб захопе.

Самалёт ляцеў з аўстралійскага горада Брысбена.

Lenta.ru

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика