КНДР мае намер кожны год праводзіць ракетныя і ядзерныя выпрабаванні

64d35ad8b73e7626e78a212cff2b3513Пасол КНДР Лі Дон Іль заявіў, што запускі ракет і ядзерныя выпрабаванні КНДР, накіраваныя на мэты самаабароны, будуць штогадовымі, паведамляе “РИА Новости“.

Ракетныя і ядзерныя выпрабаванні КНДР у мэтах самаабароны будуць праводзіцца штогод, заявіў у сераду намеснік кіраўніка паўночнакарэйскай місіі пры ААН, пасол Лі Дон Іль.

“Самаабаронныя запускі ракет і ядзерныя выпрабаванні КНДР, накіраваныя на мэты самаабароны, будуць штогадовымі”, – сказаў ён, выступаючы на адкрытых дэбатах у Савеце Бяспекі ААН па ядзернаму нераспаўсюджванню. Пры гэтым ён не паспеў працягнуць фразу, бо быў перапынены з боку паўднёвакарэйскага мадэратара дэбатаў, паколькі значна перавысіў адведзены для выступлення час.

Паводле слоў пасла, ЗША штучна нагнятаюць абстаноўку на Карэйскім паўвостраве, праводзячы шматлікія ваенныя вучэнні, пагражаючы бяспекі Паўночнай Карэі.

Напачатку дыскусій старшыня ў СБ ААН міністр замежных спраў Рэспублікі Карэя Юн Бэн Се заклікаў “ясна папярэдзіць Паўночную Карэю, што калі яна кіне выклік міжнароднай супольнасці яшчэ адным ядзерным выпрабаваннем, гэта пацягне за сабой самыя сур’ёзныя наступствы” .

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика