Дзень Волі ў Гомелі

25 сакавіка, у Дзень Волі, актывісты дэмакратычных арганізацыяў Гомеля наведалі магілы слыннага земляка Цімафея Вострыкава ў вёсцы Раманавічы, Героя Украіны і патрыёта Беларусі Міхаіла Жызнеўскага, які пахаваны ў вёсцы Сцяг Працы.  З могілак грамадзкія актывісты направіліся ў Навабеліцкі раён Гомеля, дзе ўсклалі жывыя кветкі проста на зямлю — на месцы дома, дзе жыла выбітная дзяячка Беларускай Народнай Рэспублікі Палута Бадунова. 

Актывістка кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” кажа:

Для мяне Дзень Волі – гэта самае галоўнае свята ў навейшай гісторыі Беларусі.  25 сакавіка 1918 года упершыню, пасля 200-гадовага прыгнёту была абвешчана незалежнасць нашай краіны. Калі б ні той дзень, ні тыя людзі, не было б зараз такой краіны, як Беларусь.  Дзень Волі – гэта не толькі свята, гэта і памяць аб тых людзях, хто не шкадаваў жыцця за сваю Радзіму, тых, хто змагаўся да апошняга за вольнась сваёй Краіны. І менавіта таму, мы сёння ушаноўваем памяць славутых сыноў Беларусі.

[su_carousel source=”media: 2524,2525,2533,2534,2526,2522,2528,2538″ height=”400″ items=”1″ title=”no” arrows=”no” autoplay=”2700″ speed=”500″]

Крышачку гісторыі. 

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — гэта незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасьля больш чым 200-гадовага знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай Імпэрыі ад канца XVIII ст., калі Беларуска-Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. Такім чынам, БНР — гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасьці з часоў Полацкага княства.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езда 9 сакавіка 1918 г. другой Устаўной Граматай да народаў Беларусі. На паседжаньні Рады БНР у Менску 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя Устаўная Грамата, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай i ўсе дзяржаўныя сувязі з Расеяй разрываліся.
Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі самастойнай i незалежнай дзяржавай — юрыдычны акт, які ўзнаўляў дзяржаўнасьць беларускага народу. Акт 25 сакавіка быў лягічным наступствам дзейнасьці Усебеларускага Кангрэсу ў сьнежні 1917 года. Гэты акт зрабіў цалкам легальнай далейшую дзейнасьць Рады БНР i яе ураду ў 1918 годзе i ў наступны пэрыяд.
Былі створаны дзяржаўныя ворганы, вызначаныя межы Беларусі. Яшчэ раней на Румынскім фронце i ў раёне Адэсы, дзе знаходзіліся ў большасьці беларусы, афіцэры i жаўнеры, пачала фарміравацца беларуская армія, каб вярнуцца на Беларусь. Бальшавіцкая ўлада i потым нямецкая акупацыя перашкодзілі стварыць беларускае войска.
3 актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Украінская Народная Рэспубліка, Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Чэхаславакія, Турцыя.

Поддержать «Спасём Страну»

bitcoin:

bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy

размещение и прочие услуги : [email protected]

donate.stream

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика