Сёння, 9 траўня, ва Украіне афіцыйныя асобы на ўрачыстасцях з’явяцца з пунсовымі макамі на грудзях.
Замест георгіеўскай стужкі, што прапагандуецца пуцінскай уладай і актыўна прымяняецца тэрарыстамі, якія захопліваюць дамы і людзей на Усходзе і Поўдні Украіны, сімвалам памяці ва Украіне павінна стаць чырвона-чорная кветка. Гэты знак выкарыстоўваюць у свеце, узгадваючы загінулых падчас войнаў, — гаворыцца ў сюжэце ТСН.
Георгіеўскія стужкі напярэдадні свята перамогі апанавалі вуліцы Масквы. Пуцінская прапаганда раіць насіць іх паважліва — ніжэй шыі і вышэй за пояс. Але сапраўдныя «патрыёты» яе носяць і ў поўны рост, і на абутку, і на аўтамабілях.
Заўважым, што гэтыя «каларадскія» колеры з’явіліся яшчэ ў 1769 годзе, калі імператрыца Кацярына ІІ заснавала ордэн Святога Георгія, яны сімвалізуюць дым і полымя. Таксама гэтыя колеры адпавядалі сімволіцы дынастыі Раманавых. Пасля рэвалюцыі георгіеўская стужачка стала знакам не Чырвонай арміі, а белагвардзейцаў, а ў часы Вялікай Айчыннай — знакам здраднікаў — уласаўцаў, якія змагаліся супраць савецкіх салдат. Імперскі сімвал ва ўжытак вярнуў Іосіф Сталін ў 1943 годзе як элемент прэстыжнага Ордэна Славы.
Сталінскія метады ў цяперашні час знаходзяцца на ўзбраенні Пуціна. На расейскіх дыверсантах, якія захопліваюць дамы і трымаюць закладнікаў на Данбасе, таксама ёсць аранжава-чорныя сімвалы. Толькі іх цяпер называюць «каларадскімі» з-за падабенства на афарбоўку папулярнага шкодніка.
Зганьбаваны Крамлём сімвал Інстытут нацыянальнай памяці Украіны прапанаваў замяніць сусветным. Чырвоны мак як сімвал усіх загінулых у войнах з’явіўся яшчэ пасля Першай сусветнай вайны. Цяпер яго выкарыстоўвае шэраг краін. Айчынныя дызайнеры распрацавалі ўласную стылізацыю: тры канцэнтрычных чырвоных круга і чорная сярэдзіна, якая быццам прабітая куляй, гады II сусветнай вайны і подпіс — «Ніколі зноў».
Самым папулярным сімвал чырвонага маку з’яўляецца ў Вялікабрытаніі. У дні памяці ахвяр войнаў яго прадаюць за сімвалічны 1 фунт і ледзь не кожны брытанец носіць яго на лацкане верхняга адзення. А сабраныя за гэтыя дні некалькі дзесяткаў мільёнаў фунтаў ідуць на дапамогу ветэранам. З пунсовымі макамі на грудзях афіцыйныя асобы з’яўляюцца на ўрачыстасцях 9 траўня. Прамысловай вытворчасці пакуль не наладзілі, ёсць толькі суцэльны хэндмэйд. Майстрыха Таццяна Сцец распавяла, што для таго, каб зрабіць чырвоны мак, спатрэбіцца чырвоны атлас. З тканіны варта выразаць дванаццаць пялёсткаў рознага памеру. Затым з дапамогай свечкі пялёсткам можна надаць выгібы, а потым пашыць у круг. Цэнтр варта змацаваць чорнымі пацеркамі.