Чыноўнікі змяняюцца, а Беларусь была, ёсць і будзе!!! (с. Дзядзька Рыгор)

На тэрыторыі Беларусі поўным ходам ідзе фальсіфікацыя выбараў. Пра адзін з яскравых прыкладаў фальсіфікацыі паведаміла сябр кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”, незалежны назіральнік Крывашэй Наталя.

Участак для галасавання №8 Савецкага района г.Гомеля знаходзіцца на тэрыторыі школы №28, у кабінеце дырэктара школы. Дарашкоў Міхаіл Міхайлавіч, дырэктар школы і па-сумяшчальству старшыня камісіі, разрываецца паміж сваімі абавязкамі.

Кабінет дырэктара заўжды напоўнены і настаўнікамі, і вучні заходзяць, і бацькі з пытаннямі звяртаюцца, а тут яшчэ і незалежныя назіральнікі, і выбарчыкі, міліцыянт. Пад час абеду, з 14.00 да 16.00. калі на ўчастку нікога не павінна быць, дырэктар заходзіць у свой кабінет. То дакументы патрэбны, то яшчэ што-небудзь. Ен жа ў першую чаргу дырэктар школы з вялікай колькастью абавязкаў і з адказнасцью, а ужо потым старшыня камісіі.

Першы дзень назірання не абвяшчаў ніякіх праблем ці парушэнняў. Здавалася, што як заўжды, фальсіфікаваць і дапісваць яўку людзей будуць у апошні дзень. У першы дзень Міхаіл Міхайлавіч ветліва ўсміхаўся параўноўваючы свае падлікі з падлікамі назіральніка. 10:10 – усё сышлося. На другі дзень старшыня камісіі быў ужо не такі мнагаслоўны і вясёлы. Пасля вывешвання пратаколу, глядзеў старшыня то у бок, то у пол, і паспешна збіраўся зачыняць участак.

Незалежныя назіральнікі 19.03.2014г. падлічылі, што прыйшло прагаласаваць ажно 11 чалавек. А цыфры вывешаннага пратакола гаварылі зусім аб іншым – 112 чалавекам былі выданны білютні. Наталя так пракаментавала дадзеную сітуацыю:

Я разумею, калі незалежныя назіральнікі могуць памыліцца на аднаго, на дваіх чалавек. Але не заўвачыць 111 чалавек – гэта амаль немагчыма. На выбарах у палату прадстаўнікоў 2012г. я “не заўважала” спачатку па 5 чалавек, потым па 10 чалавек. Але такое нахабства, як на гэтых выбарах, я бачу першы раз.

Таксама Наталя падкрэсліла, што ключы ад сейфу і пячатка для пламбавання урны знаходзяцца ў свабодным доступе на выбарчам участку. Пасля таго, як зачыняецца сейф, ключы ды пячатка кладзецца ў тумбачку стала, якая не зачыняецца.

Па дадзеным парушэнням былі напісанны заявы старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання і старшыні Гомельскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

IMG12531

IMG12536

 

 

 

 

 

Я лічу, што мне, як заўжды адкажуць, што весці падлік, як незалежны назіральнік, я не маю права, камянтуе Наталля,- і мае падлікі не улічваюцца. І пячатка з ключом – зноў жа ў мяне вочы напэўна на спіне выраслі і мае заўвагі нічога не азначаюць. Нашы настаўнікі зараз нагадваюць мне украінскіх цітушак, сэнс іх працы адзін і той жа, толькі кошты розныя. Беларускія цітушкі прадаюцца за 11 000 бел. руб. у гадзіну. 

20. 03. 2014г. па словах назіральнікаў на участак для галасавання №8 Савецкага раёну прыйшло 13 чалавек, а колькасць выданных білютэняў – 86. 

Natkaz.by

Поддержать «Спасём Страну»

bitcoin:

bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy

размещение и прочие услуги : [email protected]

donate.stream

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика