Чые парэшткі знайшлі у студэнтскім скверы?!

У Студэнцкім скверы каля касцела ідуць раскопкі. Толькі не археалагічныя, а вандальныя.

 

  Распавядае прараб, што прасіў не называць сябе.

 “Нам паставілі задачу, калі я яе не выканаю, мне не падоўжаць кантракт. Падчас капання цеплатрасы мы знаходзілі парэшткі ў трунах з боку вуліцы Кірава.

  Вы не прыпынялі работ?

“Не. Мы ня ўсе труны зачапілі. Некаторыя прайшлі бокам, яны застануцца ў зямлі.

  Што зрабілі са знойдзенымі парэшкамі?

 “Пасля экспертызы іх перазахавалі ў Асаўцах.

  Парэшткі былі асаблівыя?

 “Так. Мы знаходзілі прастрэленыя ў патыліцу чарапы.”

  Труны застаюцца поруч з цеплатрасай уу зямлі. Цяпло ў дамы пройдзе па нечых магілах.

“Іваны, што не помняць роду”–падумаецца адразу.

  Гэта не адзіны падобны факт. Падчас будаўніцтва Бел НІПІ (чатырнаццаціпавярховік “Бе ларусьнафты”)  на Кніжнай паводле сведчання мясцовага жыхара У. Варапаева . таксама было знойдзена шмат чарапоў. Але там іх проста зграблі і вывезлі ў невядомым накірунку.

Вось таму так і жывем…

 

Андрэй Папоў, “ТВ”

 

Поддержать «Спасём Страну»
bitcoin кошелек: 
1GbWzM1NH6TgRmv1Pb4wvm32AdPaQwgrn3
размещение и прочие услуги : [email protected]

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика