Кошты на арэнду гомельскіх ралетаў фарміруюцца ў сталіцы?

 “ТВ” працягвае адсочваць сітуацыю ў ГЦ “Сакрэт”. Чаму арандатары баяцца даты 1 ліпеня і як сёння ідзе барацьба з падвышэннем арэнднага кошту, што наблізіўся да 60 еўра за квадратны метр.

  Кіраўнік савета прадпрымальнікаў ГЦ “Сакрэт” Аксана Селюкова сустрэла мяне ў роспачы.

  Няма ніякага настрою.. Мы з жахам чакаем увядзення “закону 1 ліпеня”. Нам давядзецца мець поўны пакет дакументаў на кожную адзінку тавара. Працэдура дакументавання каштуе грошай. І гэты кошт абавязкова увойдзе ў цану тавара. Людзі і так амаль нічога не набываюць, бо грошай фактычна нікому не хапае. А кошты нават самых танных брэндавых рэчаў неўзабаве вырастуць.”

 Раскажыце,  як ідзе падрыхтоўка да пабудовы новага будынка ГЦ?

  “Нам адмовілі ў інвестыцыйным праекце, зямельны надзел пад новы цэнтр выставілі на аўкцыён. Нагодай для гэтага стала новае заканадаўства, якое прымушае узгадняць  усе надзелы, выстаўленыя па інвестдамовах з Міністэрствам юстыцыі , яно сапраўднае з  1 верасня. Гэта павінны былі зрабіць гомельскія ўлады. Замест узгаднення  наш надзел, на які мы прэтэндавалі, выстаўляецца разам з распрацоўкай праекта на аўкцыён. Мы вымушаны за гэта плаціць. А маглі-б ужо будаваць новы цэнтр. Свой і на свае сродкі, а не сродкі банкаў—нашых прамых канкурэнтаў.  Гэта азначае, што надзел і права забудовы можа выкупіць новы гаспадар, што наноў будзе дыктаваць свае ўмовы.Хутчэй за ўсё, так і будзе.

  А якія захады прадпрымае сёння НП-Сэрвіс, сталічны ўласнік ГЦ “Сакрэт”?    

  “Чарговае падвышэнне коштаў арэнды з боку НП-Сэрвіса. На гэты раз мінчане сказалі, што падвышэнне апошняе. Але ў нас ёсць сумневы на гэты конт.  Дарэчы, з-за падвышэння цэн  “Сакрэта” з боку НП-Сэрвіс, выраслі кошты арэнды плошчаў ва ўсіх іншых месцах арэнды ў Гомелі, бо ўсе арандатары раўняюцца на паркінг.”

  Аксана Селюкова распавяла, што сёння сакрэтаўцы ўжо нестрайкуюць і не робяць масавых паходаў да ўлады. Як паказвае сітуацыя, пазбаўленне прадпрымальнікаў магчымасці заключыць інвестыцыйную дамову на зямельны надзел з максімумам ільгот па яго атрыманні, зводзіць на нуль усе завярэнні губернатара аб заступніцтве. Ці не наўмысна не выставілі на сагласаванне з Мінюстам інвестдамову па зямельным надзеле?

   А кошты арэнды падвышаюцца няспынна. Кошт зале жыць ад базавай арэнднай велічыні, яна расце штогод. Зараз арэнда каштуе пад 60 еўра за квадратны метр. Людзі вядуць маў клівую  вайну. Вайну нерваў, часу, магчымасцяў, сувязяў і грошай з аднаго боку і жадання быць гаспадарамі сваёй справы з другога.

 

 Андрэй Папоў

 

Поддержать «Спасём Страну»

bitcoin:

bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy

размещение и прочие услуги : [email protected]

donate.stream

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика