Адукацыя.інфо едзе ў Гомель

Каманда сайта www.adukacyja.info запрашае прыняць удзел у семінары па адукацыйных магчымасцях для беларускай моладзі.

На семінары вы зможаце:

  •     даведацца пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі ў Беларусі і за мяжой;
  •     пачуць гісторыі аб уласным досведзе навучання ад таленавітых выпускнікоў розных праграм (Эразмус Мундус, “Карані і вершаліны” і інш.);
  •     паразважаць аб важнасці адукацыі і самаразвіцця ў пабудове ўласнай лесвіцы поспеху;
  •     прыняць удзел у розыгрышы стылёвых падарункаў ад Адукацыі;
  •     падзяліцца добрым настроем і натхніцца на ўласныя ідэі!

Калі вы плануеце наведаць сустрэчу, запоўніце, калі ласка, анкету.

Семінар адбудзецца 28 чэрвеня (cубота) а 12.00 у Гомелі ў бібліятэцы-філіяле №4 (вул. Багданава 24).

Уваход вольны.

Сустрэча будзе доўжыцца каля 2 гадзін з інтэрактыўнай прэзентацыяй і пытаннямі-адказамі.

Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы гомельскага моладзевага рэсурса www.kli4nik.info.

1

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика