Інфармацыйна – спартовы турнір “ХОПІЦЬ ПІЦЬ – ТРЭБА ЖЫЦЬ” у самым разгары.
У сувязі з працоўнай суботай гульні прыйшлося пераносіць, што не з’яўляецца добрым стымулам як для ўдзельнікаў, так і для арганізатараў. Таму прынята рашэнне – больш ніякіх пераносаў. З наступных выходных гуляем па сістэме: не змагла каманда прыйсці – значыць прайграла… А сёння была толькі адна гульня, у якой каманда “Сатурн” перамагла аднаго з лідараў турніра, гомельскую каманду “Фенікс”, з чым іх і віншуем!!!
PS: Яшчэ раз нагадваем удзельнікам – больш ніякіх пераносаў!
Уласная інфармацыя “ТВ”