Жыхар Баранавічаў Віктар Мязяк звярнуўся ў гарадскую цэнтральную паліклініку з просьбай выдаць медыцынскую даведку па-беларуску.
Начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі адказаў яму, што міністэрскай пастановай зацверджаная форма даведкі. Перакласці яе на беларускую мову паліклініка не можа, бо гэта «змена формы дакумента». А такога права медыкі, маўляў, не маюць.
«Гэта адказ Марзалюку», — каментуе Віктар Мязяк.