«Жалезная прыбіральшчыца» змятае акупанта на сметнік гісторыі – фотафакт

Праходзячы па праспекце галоўнага тэрарыста ХХ стагоддзя, Леніна, чытач «ТВ» убачыў наступную карціну.

l_wv70SHxAE

«Гамельчукі – не шэрае быдла, яны таксама выказваюць пратэст. Інакш чым можна патлумачыць знаходжанне партрэта Пуціна пад мятлой «Жалезнай Прыбіральшчцы»? Ён ляжаў пад жалезнай мятлой самой гісторыі, прыгружаны камянём, каб не збег… То бок не здзьмула ветрам. Напярэдадні прайшла навіна, што расейскія спецслужбы і сепаратысты рыхтуюць крывавыя правакацыі на гэтых выходных. У Маскве на праспекце Сахарава цвяроза мыслячыя расейцы мусяць зладзіць Марш праўды. Пратэсты толькі пад амбасадай Расеі ў сталіцы? Не зусім. На маіх вачох лісток праляжаў каля 6 хвілін. Потым дыктатара замяла на мятлу сапраўдная прыбіральшчыца. Яна спачатку падняла партрэт, пакруціла ў руках…  А потым адправіла ў вядро. Як і ў будучым сапраўданага Путлера!», – спадзяецца чытач.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика