Затрыманы сепаратыст, які планаваў збегчы ў Беларусь

На чыгуначнай станцыі «Харкаў-Пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баевікоў «чачэнца», які актыўна ўдзельнічаў ва ўзброеных супрацьстаяннях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

 

Як паведамілі УНІАН у прэс-цэнтры СБУ, баявік з пазыўным «Нерпа» у злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка.

Затрыманы – 51-гадовы жыхар Марыупаля, планаваў збегчы з Украіны ў Беларусь на цягніку міжнароднага паведамлення «Марыупаль – Баранавічы». Злачынца хацеў пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфармаваннях на ўсходзе Украіны.

Апроч гэтага, устаноўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку органаў міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні разбою, рабавання, незаконнага завалодання транспартным сродкам і т.п.

Затрыманы перададзены органам унутраных спраў для прыняцця працэсуальнага рашэння.

 

1402735768 3186

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика