Запрашаем на кінапрагляд і дыскусію ў Гомелі!

 

29 ліпеня Валантэрская служба “Вясны” запрашае Вас пазнаёміцца, а таксама паглядзець разам і абмеркаваць фільм “Місісіпі ў агні”. Сустрэча адбудзецца ў тайм-клубе “Флэт» (вул. Савецкая, 124) у Гомелі.

1964 год, штат Місісіпіі (ЗША). Падзеі вакол зьнікненьня трох актывістаў за правы чалавека правакуць хвалю масавых беспарадкаў. Агенты ФБР Андэрсан і Ўорд атрымліваюць заданне — расследаваць справу і знайсці злачынцаў.

Правядзенне расследвання ўскладняецца тым, што мясцовы шэрыф звязаны з буйной групоўкай Ку-клукс-клан. Агенты не могуць знайсці ні аднаго цёмнаскурага жыхара, які б даў ім паказанні, бо ўсе баяцца адплаты з боку “белых”. Тым часам адносіны паміж Ўордам і Андэрсанам пачынаюць пагаршацца. Сітуацыя яшчэ больш абвастраецца, калі знаходзяцца целы забітых зьніклых актывістаў. Намеснік шэрыфа, Клінтан Пэлла, разумее, што менавіта ягоная жонка паказала Андэрсану на месца пахавання трох актывістаў, за што ён яе збівае…

 

Прапануем Вам далучыцца да прагляду дадзенага фільма, які падымае шмат пытанняў і праблемаў, звязаных з сацыяльнымі адносінамі і правамі чалавека. Пасля прагляду мы пастараемся зладзіць дыскусію, падчас якой мы спадзяемся адрэфлексаваць ўбачанае і абмяркаваць думкі, якія выклікае дадзеная стужка.

Прыходьце! Будзем радыя бачыць Вас і Вашых сяброў!

Пачатак мерапрыемства — 18:30. Калі ласка, не спазняйцеся!

Месца: тайм-клуб “Флэт” (вул. Савецкая, 124)

Да сустрэчы!

Для даведкі: Валантэрская служба “Вясны” — гэта магчымасць знаёміцца, атрымліваць ад праваабаронцаў новыя веды і працаваць з рэальнымі сітуацыямі. Тут ты зможаш знайсці аднадумцаў і кантактаваць з цікавымі людзьмі ў дружнай кампаніі. Часам менавіта праз гэта мы атрымліваем неабходную падтрымку ў розных сітуацыях.\

ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика