Закладнікі закона — ці закапае экскаватар Жураўлёўку?!

Заросшыя бур’яном палеткі, закінутая жывёлагадоўчая ферма.  Знака з назвай вёскі і тога няма —  практычна як і самой вёскі.   Мясцовы клуб, ФАП, дзіцячы садок, школа — стаяць пустыя .
Адчуванне такое што здарыўся нейкі апакаліпсічны выпадак –дарэчы калі ад’ехаць трохі ад цэнтральных дарог такі “апакаліпсіс” амаль паўсюль …
Але па тэлевізары казалі –“Белорусь процветает»  магчыма  і так , бо кожны чалавек пад “процветанием “ мае свае уласнае азначэння.  Для адных гэта — віруючае эканамічнае жыце , сацыяльная абароненасць слабых, навукова тэхналагічны прагрэс – усе ідзе сваім шэрагам і кожны ГАСПАДАР НА СВАІМ МЕСЦЫ , робіць справу без гвалту і “паказухі”  . Для іншых — закінутыя вёскі з закапанымі хатамі, заробкі па 150 даляраў, беспапраўнае становішча грамадзян і дыхаючая на ладан эканоміка, якая як наркаман залежыць ад фінансавых ін’екцый дзяржавы.
Татальная безгаспадарчасць і пераслед любой ініцыятывы акрамя “ВЕРТЫКАЛЬНАЙ” зрабілі сваю справу.  Беларусь коціцца у яму якую вось ужо 20 год капалі для яе “эканамічныя геніі” для якіх законы эканомікі – пусты гук. Бяда жыхароў вёскі  Жураўлеўкі што у Гомельскім раёне гэта пацверджвае у чарговы раз.
У канцы 80-х паспяховае прадпрыемства Гомельскі радыёзавод, адкрыла ў Жураўлёўка падсобную гаспадарку. Пабудавалі цэлы аграгарадок: тры дзесяткі дамоў, дзіцячы сад, ДК, ФАП. Домікі, як інтэрнат атрымалі працаўнікі прадпрыемства, якія працавалі на мясцовай ферме і свінакомплексе. Але ў 90-я завод стаў » загінацца » а гаспадарка развалілася. Вёска паступова амаль апусцела,
— Было 33 сям’і. З’ехалі. Засталося 6. Ды яшчэ ў старой частцы вёскі 7 пенсіянераў. Мы працу ледзь знайшлі: вартаўнік, прадавец у краме, сацыяльны работнік. З’язджаць адсюль няма куды. Мы гэтыя дамы абжылі, рамантавалі. Гадоў 10 таму пачалі спрабаваць прыватызаваць сваё жыллё, але нам стала  адмаўлялі.
На новым пасёлку акрамя 7 жылых цагляных дамкоў – 19 закінутых і практычна не прыгодных для жыцця – час зрабіў сваю справу . Працы няма, сацыяльная інфраструктура адсутнічае, таму людзі і з’ехалі.
На тых хто застаўся і трымаецца вёска —  не знікае з мапы Беларусі.  Але узнікла праблема з прыватызацыяй дамкоў.  Юрыдычна — гэта ўласнасць Міністэрства прамысловасці. Доўгі час іх не дазвалялі прыватызаваць. Зараз ацанілі ( па балансаваму кошту –інакш нельга) кошт хаткі даходзіць амаль да 20 тысяч даляраў. У вёсцы кажуць: “Танней кінуць! Чым прыватызаваць ці станавіцца арандатарам жылля”
Цана шакавала ўсіх.
Ва ўсіх шасці сем’яў цэны на дамы як на падбор: 12 тысяч, 15 тысяч, 18 тысяч даляраў. У суседніх вёсках з інфраструктурай і працай рынкавыя цэны на жыллё ў некалькі   разоў танней. Абураюцца ўсе жыхары каменных хатак.
Але ЗАКОН кажа “інакш” балансавы кошт і кропка. У той самы час з выстаўленых на продаж — ФАП і Клуб за адну базавую велічыню ніхто не захацеў набываць ва уласнасць  . Дзіцячы садок удалося прадаць  —   за сімвалічную суму, тая ж самая 1 базавая .
А людзям прадаць 7 дамкоў за той самы кошт   па ЗАКОНУ нельга.

Прадстаўнікі радыезавода ОНЛАЙНЕРУ патлумачылі сітуацыю наступным чынам:
«Шукаюць рашэнне праблемы ўжо даўно. Дома Жураўлёўка як бяльмо на воку. Юрыдычныя тонкасці распавяла начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва ААТ «Гомельскі радыёзавод» Іна Кажадуб:
— Мы б рады былі аддаць гэтыя дамы жыхарам, нават бясплатна, іх праблемы і просьбы зразумелыя. Але рашэнне пытання не ў кампетэнцыі завода. Домікі належаць Міністэрству прамысловасці. Згодна з заканадаўствам гэта жыллё можна было ацэньваць толькі па балансавым кошце. Ацэнка была праведзена арганізацыяй «Белрэстаўрацыя». Лічбы шакавалі нас не менш, чым жыхароў. Знізіць кошт мы не можам. Але ёсць і добрыя навіны. 13 лістапада 2014 года дзякуючы прэзідэнцкім указам №524 дазволена вырабляць рынкавую ацэнку такіх будынкаў. Зараз мы збіраем дакументы для незалежнай экспертызы. Спадзяемся, цэны знізяцца. Таму што іншага выйсця з сітуацыі, якая сітуацыі не відаць….»

Па звестках які прадстаўнікі завода прадставілі «Белсату» Сітуацыя стала выпраўляцца:

Магчыма Жураўлёўку чакае у хуткі часе ЭКСКАВАТАР – яе папросту закапаюць, бо закон на яго баку ?!
А яшчэ некалькі гадоў назад тут віравала жыццё…

Кастусь Жукоўскі. Спецыяльна для ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика