«Забяспечыць яўку на канцэрт»: ад просьбы «зоркі» да афіцыйных распараджэнняў

abalyan

Іскуі Абалян на сцэне

Эстрадная артыстка рыхтуецца да юбілейнага канцэрту і просіць Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) дапамагчы ў распаўсюдзе квіткоў.

У рэдакцыю Belsat.eu патрапіў ліст, які спявачка Іскуі Абалян даслала кіраўніку ФПБ Міхаілу Орду.

У тэксце гаворыцца пра юбілейны сольны канцэрт, прысвечаны дваццацігоддзю творчай дзейнасці Іскуі Абалян, што адбудзецца 27 лістапада ў Палацы Рэспублікі.

«Я і мой творчы калектыў заўсёды з задавальненнем прымаем удзел у імпрэзах, якія ладзіць ФПБ. Асабіста ўпэўнівалася ў высокім прафесіяналізме і неабыякавым стаўленні з Вашага боку да айчынных артыстаў – прызнаных, і тых, якія пачынаюць», – гаворыцца ў тэксце.

2

Ліст з просьбай да кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў

У канцы ліста Іскуі Абалян адзначае «шчырую падтрымку творчых ініцыятываў». І звяртаецца з просьбай:

«Я прашу Вас аб падтрымцы майго творчага вечару уПалацы Рэспублікі пасрэдствам набыцця квіткоў на юбілейны канцэрт прафсаюзным актывам краіны, якой я прысвячаю свой канцэрт. Вельмі спадзяюся на станоўчы адказ з Вашага боку».

Таксама Belsat.eu атрымаў копіі загаду ад імя Міхаіла Орды (глядзі на фота ніжэй), у якім ён «просіць» зладзіць сумесную працу з кіраўнікамі рэспубліканскіх камітэтаў галіновых прафсаюзаў па набыцці квіткоў на творчы вечар

Абалян.

 

 

 

 

 

 

 

belsat.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика