Рэдкі лот з’явіўся на аўкцыёне Ay.by. Адзін з карыстальнікаў выставіў на продаж 5000 беларускіх рублёў. Цяпер гэтую банкноту гатовыя выкупіць за 1 347 даляраў.
Рэч у тым, што гэтая банкнота мае рэдкую серыю АГ. Як пішуць баністы (калекцыянеры папяровых грошай), за 14 гадоў назірання яны не сустракалі яшчэ ніводнай банкноты з такой серыяй, піша «Наша Ніва«
Калі вы паспяшаліся шукаць у сябе грошы з серыяй АГ, то варта папярэдзіць, што ўнікальнай яна з’яўляецца толькі для купюр наміналам 5000 рублёў. Па суседстве ёсць лот, дзе прадаецца 100 рублёў з серыяй АГ, але зразумела, што за яе не прапаноўваюць нават даляра.
Адзначаюць, што яшчэ ніводнага разу беларуская купюра на аўкцыёнах не прадавалася за такія грошы.