13-14 чэрвеня ў Гомелі пройдзе другі этап адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь па картынгу, паведамляюць Гомельскія ведамасці. У спаборніцтвах прымуць удзел лепшыя гоншчыкі з усіх абласцей і сталіцы нашай рэспублікі.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу 14 чэрвеня ў 10.15 па адрасе: вул. 8-я Іншагародняя, 13 (траса картынгу). Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі запрашае ўсіх жадаючых стаць сведкамі гэтага спаборніцтва. Уваход бясплатны.