ЮРЫДЫЧНАЯ СТАЖЫРОЎRА Ў GOOGLE

Google запрашае інтэрнаў у юрыдычныя дэпартамэнты офісаў у Варшаве, Мадрыдзе, Мілане і Тэль-Авіве. Стажоры будуць праводзіць юрыдычныя дасьледаваньні па разнастайных прававых пытаньнях, уключаючы інтэлектуальную уласнасьць, правы спажыўцоў, прававое рэгуляваньне мэдыясфэры, заканадаўства аб рэкляме, абароне дадзеных і г.д.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты зь юрыдычнай адукацыяй альбо эквівалентным практычным вопытам.

Перавагай зьяўляецца:

  • рэлевантны досьвед працы ў юрыдычнай кампаніі;
  • здольнасьць кіраваць шматлікімі праектамі адначасова й растаўляць прыярытэты з улікам дэдлайнаў;
  • выдатны прававы аналіз і дасьледчыя навыкі;
  • свабоднае валоданьне ангельскай мовай і працоўнай мовай рэгіянальнага офісу.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 сьнежня 2014 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на старонцы.

Паводле www.adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика