Януковіч спрабуе знайсці прытулак у Беларусі – журналіст

73681Экс-прэзідэнт Украіны перастаў давяраць Уладзіміру Пуціну і шукае магчымасці знайсці новы прытулак у Беларусі.

Пра гэта на сваёй старонцы Фэйсбук піша журналіст Мустафа Найем, спасылаючыся на свае крыніцы.

“Здаецца, Віктар Януковіч ужо перастаў давяраць Уладзіміру Пуціну. Па непацверджаных дадзеных, сям’я Віктара Януковіча шукае прытулак у Беларусі”, – напісаў ён.

Па словах Найема, на мінулым тыдні сын былога прэзідэнта Віктар Януковіч-малодшы праводзіў кансультацыі з гэтай нагоды падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

“У прыватнасці, Януковіч-малодшы выказаў апасенні, што яго бацька можа стаць разменнай манетай у палітычным дыялогу паміж Кіевам і Масквой. У прыватнасці, нібыта існуе верагоднасць, што ў выніку шматбаковых дамоўленасцей былога прэзідэнта выдадуць афіцыйным уладам Украіны. У адказ Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што ён таксама лічыць, што былы прэзідэнт павінен вярнуцца ў Украіну, але, калі Віктар Януковіч усё ж пажадае пераехаць у Беларусь, ён гатовы даць прытулак яму і яго сям’і. Што асабліва цікава, падчас размовы Януковіч-малодшы нібыта таксама паведаміў, што ў выпадку пазітыўнага развіцця сітуацыі Віктар Януковіч можа ўзначаліць новае дзяржаўнае ўтварэнне – Наваросію, у якую павінны ўвайсці Луганская і Данецкая вобласці”, – піша Найем.

“Падкрэслю яшчэ раз, інфармацыя з адной крыніцы, але я яму давяраю ў дастатковай ступені, каб апублікаваць падобныя дадзеныя”, – рэзюмаваў журналіст.

УНІАН

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика