30 кастрычніка пройдзе першая сустрэча «Хуткія спатканьні (спід-дэйтынг) па-беларуску».
Калі вы хочаце пазнаёміцца, шукаеце сябра ці сяброўку, «Арт Сядзіба» запрашае на хуткія спатканьні па-беларуску.
10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго ня ведаюць, будуць мець 2 хвіліны, каб адно з адным перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску. Па выніках размоваў, кожны зможа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сымпатыя будзе ўзаемная, мы пра гэта паведамім.
Каб паўдзельнічаць, дасылайце заяўку на artsiadziba@gmail.com, а мы вам паведамім кавярню і час, дзе будзе адбывацца сустрэча.
Першае спатканне адбудзецца 30 кастрычніка.