9 студзеня ў карціннай галерэі Рэчыцкага краязнаўчага музея, адкрылася памятная выстава работ Аляксандра Ісачова з прыватнай калекцыі Алега Арлова, якая прымеркаваная да 60 -ці гадовага юбілею таленавітага зямляка.
Падарунак музею ад калекцыянера — сапраўдны твор рукі Аляксандра Ісачова.
Адзіным дзяржаўным музеем у свеце, які валодае сапраўднымі працамі Ісачова, з’яўляецца Рэчыцкі краязнаўчы музей. У яго фондах — 25 графічных і 5 жывапісных работ Ісачова. Таксама пасля смерці мастака ўдава перадала яго фатаграфіі, кнігі водгукаў з выстаў, рэчы, прадметы інтэр’еру.
Рэчыцкай карціннай галерэі будзе нададзенна імя вядомага земляка — мастака Аляксандра Ісачова.