«Для старавераў кніга была своеасаблівым шляхам у Рай, таму яна павінны была быць падобнай на Рай».
20 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый адкрыецца выстава старадрукаваных рэлігійных кніг з унікальнымі і цікавымі вокладкамі — «Пераплётных спраў майстры».
Веткаўскі музей мае ўнікальную калекцыю рэлігійных кніг, якія акрамя каштоўнага зместу маюць багатае афармленне, якому стараверы надавалі асаблівую ўвагу, піша «katolik-gomel»
— Для гэтых людзей кніга была своеасаблівым шляхам у Рай, таму яна павінны была быць падобнай на Рай. Ўжываліся самыя розныя тэхнікі афармлення: ад абцягнутых скурай з цісненнем дошак на зашпільках да распісаных дошчачак, таксама на іх ўстаўляліся медныя Укрыжаванни, акрамя таго, кнігі ўпрыгожваліся меднымі ўстаўкамі евангелістаў на аксамітнай аснове, гэта і чаканныя аклады ў стылі барока, ракако, якія пачыналі развівацца на вокладках, гэта і вокладкі, шытыя бісерам па аксаміце, — распавядае загадчык філіяла музея Пятро Цалка.
Сярод кніг, якія будуць на выставе — Віленскае Евангелле друкара Пятра Мсціслаўца 16 стагоддзя, а таксама старадрукаваныя «Часоўнік», «Малітваслоў».