ehu-autumn-academy 01 09 14Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і нямецкая Ініцыятыва па развіццю ЕГУ (Europäische Humanistische Universität Förderinitiative) запрашаюць беларускіх студэнтаў на «Восеньскую палітычную акадэмію-2014: перспектывы еўрапейскай інтэграцыі».
Удзельнікі Акадэміі разам са студэнтамі з Нямеччыны наведаюць лекцыі і дыскусіі, якія дазволяць лепей зразумець дзейнасць палітычных і эканамічных інстытутаў ЕС. Асаблівая ўвага будзе надавацца актуальным пытанням нямецкай і беларускай эканамічнай палітыкі.
У праграму Акадэміі ўваходзіць таксама наведванне Еўрапейскага цэнтральнага банка і Гандлёва-прамысловай палаты ў Франкфурце-на-Майне.
Акадэмія адбудзецца 22-26 кастрычніка 2014 у Франкфурце-на-Майне.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, пакрываюць выдаткі на праезд.
Патрабаванні да заяўкі і больш падрабязнае апісанне праграмы можна знайсці на сайце.
Дэдлайн – 19 верасня 2014.