ВІЗЫТ У КІЕЎ ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ АКТЫВІСТАЎ

ВІЗЫТ У КІЕЎ ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ АКТЫВІСТАЎ

Belarus Watch запрашае да ўдзелу ў інфармацыйным візыце ў Кіеў, які адбудзецца 20-25 ліпеня. Мэтай паездкі зьяўляецца інфармаваньне беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадзкага сэктару, а таксама больш шырокай беларускай аўдыторыі аб сучасных украінскіх рэаліях, найбольш пасьпяховых грамадзянскіх ініцыятывах і валянтэрскіх рухах, якія зьявіліся да й пасьля Эўрамайдану, іх папярэднім укладзе, цяперашняй дзейнасьці й планах на будучыню.

У праграму візыта ўваходзяць шэраг сустрэчаў з украінскімі арганізацыямі, дзейнасьць якіх накіраваная на працу з грамадзянскім актывізмам. Падчас мерапрыемства асаблівая ўвага будзе надавацца такім тэмам як зьяўленьне нізавых ініцыятываў, краўдсорсінгавыя мэханізмы, экспэртнае валянтэрства, супрацьдзеяньне інфармацыйнай вайне.

Сустрэчы будуць праходзіць у фармаце ток-шоў з прамой трансляцыяй у анляйн-рэжыме празь інтэрнэт-канал аднаго зь беларускіх навінавых парталаў.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, журналісты, актыўныя блёгеры, якія гатовыя напісаць аналітычны альбо інфармацыйны матэрыял, арганізаваць мерапрыемства па выніках паездкі.

Каб прыняцьудзел, неабходна запоўніць анляйн-анкету.

Выдаткі на транспарт, пражываньне й харчаваньне цалкам будуць кампэнсаваныя арганізатарамі праекта.

Апошні тэрмін падачы заявак: 8 ліпеня 2014 г.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика