Вандалы апаганілі „Гомельскія Курапаты”

Невядомыя каля помных крыжоў ахвярам палітычных рэпрэсій у Шчакатоўскім лесе пры дапамозе тэхнікі раскапалі вялікую яму. Выняты з ямы грунт знік.

Гомельскія Курапаты і раскапаная яма

Пенсіянер Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімір Няпомняшчых сведчыць, што раней на гэтым месцы не было ямы.Група людзей у гомельскіх Курапатах

Уладзімір Няпомняшчых:
– Відавочна, што на гэтым месцы працаваў экскаватар. Трэба звярнуць увагу на тое, што нідзе не засталося слядоў вынятага грунту. Магчыма яго ўзялі, каб дзесьці спакойна перабраць зямлю на прадмет наяўнасці каштоўных рэчаў. Я думаю, што міліцыя можа прыехаць сюды, але сумняюся, што яны кагосьці сур’ёзна будуць шукаць.

Месца растрэлаў у Гомелі

 

Снег припорошил яму.

Аўтар дакументальнага фільма „Лінія Сталіна. Гомельскі рэгіён” Кастусь Жукоўскі мяркуе, што акт вандалізма маглі здзейсніць „чорныя археолагі”.

Каля ямы ля месца растрэлаў

Кастусь Жукоўскі:
– Гэта не могуць быць будаўнікі, бо тут не пясок, а грунт. Мяркую, што тут маглі папрацаваць так званыя чорныя капальшчыкі. Хапае ж у нас манкуртаў. Я сёння планую напісаць заяву ў міліцыю, каб яны заняліся справай. А то Змітра Дашкевіча яны хутка затрымліваюць пад Веткай у лесе, а тут не бачаць, што бязмежжа пад самым носам адбываецца.

Шчакатоўскі лес  

Шчакатоўскі лес – месца масавых расстрэлаў пад Гомелем. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў з навакольных вёсак і мястэчак, у 1937 годзе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі тут так званых ворагаў народу. У 2007 годзе ў Шчакатоўскім лесе былі знойдзеныя парэшткі забітых у 1930-я гады людзей.  Раскопкамі займаўся 52-гі спецыялізаваны пошукавы батальён Мінабароны РБ, спецыялісты якога потым абвясцілі, што ў лесе пахаваныя ахвяры нацыстаў.

 

 

 

 

nashkraj.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика