ГА “Цэнтар “Трэці сэктар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валянтэра для працы ў бібліятэцы г. Гдыні (Польшча). Праект будзе доўжыцца з 1 верасьня 2015 г. па 31 жніўня 2016 г.
Накірункі працы валянтэра: арганізацыя майстар-клясаў зь мясцовымі мастакамі й сацыяльнымі працаўнікамі для мясцовай супольнасьці, чытанкі, стварэньне ілюстрацыяў зь дзецьмі, навучаньне па выкарыстаньні рэсурсаў бібліятэкі, па пошуку інфармацыі й кнігаў, урокі ангельскай мовы для моладзі й сталых людзей; танцавальныя, тэатральныя, фота, мастацкія ды хэнд-мэйд майстэрні, а таксама індывідуальная й групавая праца з чытачамі.
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, моладзі з Гарадзенскай вобласьці будзе надавацца перавага. Базавыя веды ангельскай мовы й жаданьне вывучаць польскую будуць плюсам.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: 3sektaryia@gmail.com з пазнакай у тэме “EVS in Library Gdynia”.
Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, пражываньне й харчаваньне, кампэнсуюць арганізатары.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2015 г.
Паводле adukacyja.info