Спікер Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін адкрыў у суботу аддзяленне Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце. Як паведамляе РИА Новости, яно заклікана развіваць культурныя і навуковыя сувязі Расіі і Беларусі.
«Мы самыя блізкія і па-сапраўднаму брацкія краіны. Нас не раз’ядноўваюць ні моўныя, ні памежныя бар’еры. Нас аб’ядноўвае адзіная культура, гістарычная памяць», — сказаў Нарышкін на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця.
Па словах кіраўніка Рассупрацоўніцтва Канстанціна Касачова, у планах ведамства ў бліжэйшыя тры гады адкрыць яшчэ 11 цэнтраў, дзевяць з якіх — у краінах СНД. Касачоў дадаў, што ў будучым годзе плануецца адкрыццё аналагічнага цэнтра ў Гомелі. «Гэта наша стаўленне да Беларусі і наша разуменне гуманітарнага вымярэння ў супрацоўніцтве дзвюх краін», — сказаў кіраўнік Рассупрацоўніцтва.