У ЗША выпрабавалі самалёт, які працуе на алкаголі

ВПС ЗША правялі выпрабаванні самалёта, які працуе на алкагольным гаручым. Новы від паліва пад назвай ATJ (Alcohol To Jet) вырабляецца з цукроў, якія змяшчаюцца ў траве і драўніне, затым ферментуюцца ў алкаголь і праходяць працэдуру ачысткі. Падчас першага выпрабавання на штурмавіку A-10 Thunderbolt II новае паліва змяшалі са стандартным авіяцыйным гаручым, і, па словах ваенных, палёт нічым не адрозніваўся ад звычайнага.

pusFa9RbcBxUCblalFHzKQ article

Alcohol To Jet – ужо трэці від альтэрнатыўнага паліва, распрацаванага ВПС ЗША ў рамках праграмы зніжэння выкарыстання нафтавых прадуктаў. Сярод іншых альтэрнатыўных відаў паліва значацца сінтэтычны керасін з прыроднага газу і вугалю, а таксама біяпаліва з жывёл і раслінных тлушчаў. Да 2016 года ваенныя ЗША плануюць скараціць спажыванне звычайнага паліва ўдвая.

FURFUR

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика