У Віцебску школьнікі прыйшлі на лінейкі без кветак, каб сабраць грошы на аперацыю хвораму дзіцяці

1 верасня ў Віцебску прайшла акцыя «Урокі дабра»: каб сабраць грошы на аперацыю хворай на рак чатырохгадовай Жэні Батурэвіч, навучэнцы гімназій і школ Віцебска прыйшлі на ўрачыстыя лінейкі без букетаў.

Вясной урачы выявілі ў Жэні Батурэвіч саркому Юінга правай лоннай косці мягкатканкавым унутрытазавым кампанентам Т2N0M0. Зараз дзяўчынка праходзіць курс наймацнейшай хіміятэрапіі ў Бараўлянах. Для аперацыі ва ўніверсітэцкай клініцы Гейдэльберга (Германія) бацькам неабходна сабраць больш за 280.000 еўра.

Фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска


nn.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика