У Салігорску затрыманы арганізатар сеткі па распаўсюджванні спайсу

synthetic marijuanaСупрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Салігорскага РАУС затрымалі маладога чалавека, які арганізаваў у Салігорску падпольную сетку па распаўсюджванні спайсу.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, у сярэдзіне сакавіка ў поле зроку аператыўнікаў падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Салігорскага РАУС сталі трапляць мясцовыя маладыя людзі, якія ўжывалі і, значыць, захоўвалі пры сабе невялікія разавыя дозы спайсу. Затрыманыя расказалі, што звязваліся з прадаўцом праз пэўны сайт. Грошы наркадылеру пераводзілі праз электронныя кашалькі, зарэгістраваныя за мяжой, а расфасаваны наркотык забіралі ў сакрэтных месцах, аб размяшчэнні якіх гандляр паведамляе ім праз замежныя абароненыя сайты.

Комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў дазволіў устанавіць асобу наркадылера. Ім аказаўся 20-гадовы нідзе не працуючы жыхар Салігорска, у якога пры затрыманні і наступным вобыску дома было знойдзена 70 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва NDV — адной з разнастайнасцяў спайсу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек стаў прадаваць наркотыкі каля года таму, паспеўшы да вясны 2014 года стварыць у Салігорску даволі шырокую сетку пакупнікоў. Праўда, сабраць буйных сум ён не змог, бо асноўны даход ад гандлю наркотыкамі прайграваў у казіно і залах ігральных аўтаматаў, а таксама ведучы разгульны лад жыцця.

У дачыненні да затрыманага Салігорскім РАСК распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК. Ён памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Вядзецца следства.

БелаПАН

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика